Усе навіны

Вудкрафт перад 6-м матчам серыі плэй-оф са СКА: «Кожны гулец будзе аддаваць усяго сябе за каманду, за клуб, за Беларусь»

10 сакавіка 2023, 00:35

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт падзяліўся чаканнямі ад шостага матча серыі плэй-оф супраць СКА.

Сустрэча пройдзе 11 сакавіка ў Мінску. Рахунак у серыі пасля пяці гульняў: 2-3.

– На «Мінск-Арэне» заўсёды добрая «наэлектрызаваная» атмасфера. Некалькі слоў балельшчыкам, якія прыйдуць падтрымаць каманду ў шостым матчы серыі.

– Вядома, каманда чакае вяртання дадому, каб ізноў згуляць перад сваімі заўзятарамі на запоўненай «Мiнск-Арэне». Папярэднія дзве гульні дамы былі неверагоднымі па атмасферы, балельшчыкі давалі энергію кожнаму іграку. Нашы фанаты - наш шосты палявы гулец на пляцоўцы, мы спадзяемся на добрую падтрымку і паслязаўтра.

– Сёння мы ўбачылі адкрыты хакей. Ці будзе такая гульня і ў Мінску?

– Складана сказаць. У саперніка свой стыль – СКА гуляе ў адкрыты хакей. І мы таксама паказваем адкрыты агрэсіўны хакей. У любым выпадку будзе інтэнсіўная гульня, якая падабаецца гледачам: атака змяняе атаку, атрымліваецца вельмі відовішчна. Але ў кожнага матча свой сюжэт, свая гісторыя.

Нам важна будзе гуляць дысцыплінавана, і сапернік, напэўна, падыдзе з тымі ж думкамі. Паглядзім, як усё складзецца. Чакаю, што каманда пакажа свой стыль, характар, будзе змагацца за перамогу і кожны гулец будзе аддаваць усяго сябе за каманду, за клуб, за краіну. Чакаю добрую гульню і спадзяюся, што мы пакажам усё самае лепшае, – сказаў Вудкрафт.