Усе навіны

Стась пра 2:3 АТ з «Металургам»: «Сказаў бы так: «Гомелю» сёння не фартанула. Столькі шанцаў у авертайме, але шайба проста не ішла ў вароты»

12 сакавіка 2023, 21:02

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паражэнне каманды ў авертайме ад «Металурга» з лікам 2:3. Лік у серыі пасля матчу стаў 1:1.

– Добры двусечны матч атрымаўся. Сказаў бы так: нам сёння не фартанула. Столькі шанцаў у авертайме, але шайба проста не ішла ў вароты.

– Чаму не гуляў Калышкін?

– Ратацыя.

– Калі Жлоба вернецца ў склад?

– Вернецца, – сказаў Стась.