Усе навіны

Чупрыс пра 3:1 з «Дынама-Маладзечна»: «Не ўсё атрымалася ў гульні, скажам так. Сапернік быў крыху больш жвавы, затое спрацавала ў нас большасць, выстаялі ўсю меншасць»

12 сакавіка 2023, 23:03

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс пракаментаваў перамогу над «Дынама-Маладзечна» ў другім матчы плэй-оф экстралігі з лікам 3:1. Лік у серыі 2:0.

«Цяжкая была гульня, вельмі цяжкая. Усё гэта ведалі і разумелі, але ў плэй-оф самае галоўнае вынік, ніхто не ўспомніць потым, прыгожая гульня была ці непрыгожая. Не ўсё атрымалася ў гульні, скажам так. Сапернік быў крыху больш жвавы, затое спрацавала ў нас большасць, выстаялі ўсю меншасць. У канцоўцы, так, прапусцілі, але нічога страшнага, дзецюкі пласталіся, складана было там нешта зрабіць – Пашка Развадоўскі без клюшкі застаўся і атрымалася практычна 4 на 6.Шмат злавілі на сябе.

Цяжкая плэй-офаўская перамога, папярэджваў пасля той гульні, што будзе нялёгка. У іх ёсць майстры, якія ў зоне нападу могуць выканаць. Крыху менш дзейсны выйшаў матч, але былі ў нас выдатныя моманты павялічыць адрыў – Лёша Кацялоўскі ў нуль выходзіў, Дзіма Знахарэнка ў першым перыядзе прымудрыўся ў пустыя вароты не патрапіць – рэалізуй гэтыя моманты і адрыў быў бы ўжо больш. Сапернік скарыстаўся тым, што мы не змаглі забіць, зачапіўся за гульню і атрымалася нервовая канцоўка.

Каманду – з перамогай!» – сказаў Чупрыс.