Усе навіны

Дамінік Гашэк: «Быў бы рады, калі б усе чыноўнікі, якія прагаласуюць за допуск расіян – неслі персанальную адказнасць за сваё рашэнне»

19 сакавіка 2023, 18:15

Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі Дамінік Гашэк падзяліўся меркаваннямі аб магчымым вяртанні расіян у міжнародны спорт.

– Кіраўнік Алімпійскага камітэта Чэхіі Іржы Кейвал падпісаў заяву, у якой рэкамендаваў забараніць старт расійскім спартсменам, але зараз ён гаворыць аб мадэлі Алімпійскіх гульняў 1992 года, гэта значыць старце пад нейтральным сцягам.

– Я быў бы вельмі рады, калі б усе чыноўнікі, якія стаяць на чале і вырашаюць сваім галасаваннем па старце расіян, неслі персанальную адказнасць за сваё рашэнне. Гэта значыць не толькі сама спартыўная федэрацыя або Міжнародны алімпійскі камітэт, але і асоба, пра якую ідзе гаворка.

Напрыклад, і ў гэтым няма нічога асабістага, калі б спадар Кейвал прагаласаваў у Міжнародным алімпійскім камітэце за вяртанне расіян на нашы спаборніцтвы, падтрымліваючы тым самым расійскую вайну і злачынствы – ён бы ў гэтым канкрэтным выпадку адказваў за эканамічныя страты і страты ва Украіне. У тым ліку і загінуўшых. Канешне, я кажу пра крымінальную адказнасць.

– У чэшскім Алімпійскім камітэце ёсць такая своеасаблівая структура.

– Я не ведаю яе. Ведаю некалькі чалавек асабіста, але ня ведаю, як гэта там працуе. Толькі ведаю, што г-н Кейвал мае права голасу ў Міжнародным алімпійскім камітэце. Ён можа галасаваць за ці супраць, – сказаў Гашэк.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.