Усе навіны

НХЛ: Асіст Протаса не дапамог «Вашынгтону» абыграць «Каламбус», «Нью-Джэрсі» Шаранговіча саступіў «Мінесоце»

22 сакавіка 2023, 08:55

У ноч на 22 сакавіка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Галявая перадача Аляксея Пратаса не дапамагла «Вашынгтону» перамагчы ў матчы з «Каламбус». Пратас правёў на лёдзе 11:45, за якія аформіў асіст, нанёс 2 кідкі па варотах саперніка, здзейсніў 1 перахоп і 1 страту і заблакаваў 1 кідок саперніка, пры паказчыку карыснасці «+1».

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча саступіў «Мінэсоце». Беларускі форвард правёў на лёдзе 11:52 (з іх 1:04 у меншасці), нанёс 4 кідкі, заблакаваў 1 стрэл, здзейсніў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Нью-Джэрсі – Мінесота – 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:1)

Вашынгтон – Каламбус – 6:7 (3:1, 2:2, 1:3, 0:1)

Бостан – Атава – 2:1 (2:1, 0:0, 0:0)

Бафала – Нэшвіл – 3:7 (0:2, 2:4, 1:1)

Манрэаль – Тампа-Бэй – 3:2 (2:0, 1:1, 0:1)

Рэйнджэрс – Караліна – 2:3 (1:0, 0:0, 1:3)

Філадэльфія – Фларыда – 6:3 (1:1, 4:1, 1:1)

Айлендэрс – Таронта – 7:2 (0:1, 3:0, 4:1)

Сэнт-Луіс – Дэтройт - 2:3 (2:2, 0:0, 0:0, 0:0, па булітах – 0:1)

Вініпег – Арызона – 2:1 (2:0, 0:1, 0:0)

Далас – Сіэтл – 4:5 (1:2, 0:1, 3:1, 0:1)

Анахайм – Калгары – 1:5 (0:2, 1:1, 0:2)

Ванкувер – Вегас – 3:4 (0:2, 2:2, 1:0)