Усе навіны

У Суворава кантракт з мінскім «Дынама» дзейнічае да канца сезона-2023/24, гулец можа застацца ў клубе («Прэсбол»)

23 сакавіка 2023, 14:03

Беларускі форвард Аляксандр Сувораў да арэнды ў «Поўначсталь» падпісаў двухгадовую дамову з мiнскім «Дынама». якое заканчваецца ў канцы сезона-2023/24.

Такім чынам, у клуба ёсць магчымасць захаваць форварда на наступны сезон, паведамляе «Прессбол».

За «Поўначсталь» Сувораў правёў 47 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і набраў 24 (13+11) ачкі. У плэй-оф на яго рахунку шэсць сустрэч і 4 (3+1) балы.

У складзе мiнскага «Дынама» Аляксандр дэбютаваў у КХЛ у сезоне-2021/22. У 36 матчах ён набраў 6 (3+3) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+5».