Усе навіны

Стась пра серыю з «Металургам»: «У чымсьці яна роўная, у чымсьці не. У чым? Усе бачылі стаўленне да гэтай каманды. Не прымушайце мяне, калі ласка, казаць тое, пра што нельга казаць»

27 сакавіка 2023, 08:16

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паразу каманды ў серыі з «Металургам» (лік у серыі 4:2) і вылет з плэй-оф Экстралігі.

– Відаць было, што індывідуальныя памылкі прывялі вось крышку…. Гэтыя дэталі, нюансы тут гуляюць ролю. Мне хочацца таксама зразумець, калі людзі ведаюць, што ім рабіць у той ці іншай сітуацыі і робяць усё наадварот.

Добрая серыя роўная серыя. У нечым яна роўная, у нечым не.

– А ў чым?

– Ну мы ўсе бачылі гэтую серыю. І ўсе бачылі стаўленне да гэтай каманды. Не прымушайце мяне, калі ласка, гаварыць тое, пра што нельга гаварыць, – сказаў Стась.