Усе навіны

Есаулаў пра матч з «Нёманам»: «Доўга ўкочваліся ў гульню, адбіўся доўгі перапынак, не маглі злавіць гэты рытм»

28 сакавіка 2023, 00:42

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў падзяліўся меркаваннем пра першы матч серыі плэй-оф Экстралігі з «Нёманам» (2:1).

– Што тут шмат казаць? Добры плэй-офаўскі матч, паўфінальны. Абедзве каманды хацелі перамагчы. Сапернік выдатна, магутна пачаў, але мы былі гатовы да гэтага. Тры перыяды барацьбы, роўнай гульні, але авертайм прынёс поспех нам. Гэта толькі першая гульня, рыхтуемся далей.

– Цяпер перавага пляцоўкі ў вашай каманды. Скарыстаецеся гэтым?

– Прыкладзём усе намаганні, зробім усё магчымае, каб перамагчы.

– Чым незадаволены сёння?

– Доўга ўкочваліся ў гульню, усё-такі адбіўся доўгі перапынак, не маглі злавіць гэты рытм, тэмп гульні, зноў-такі паўтаруся, таму што супернік выдатна пачаў.

– Цімафей Каўгарэня правёў першы матч, Аслан Раісаў вярнуўся пасля траўмы. Як ацаніце іх гульню?

– Цімафей дадаў моцы ў абароне, ды і ў атацы таксама. Малайчына, задаволеныя яго дзеяннямі, але, як гаворыцца, няма мяжы дасканаласці. Што тычыцца Аслана, я думаю, ён яшчэ больш дадасць, – сказаў Есаулаў.