Усе навіны

Есаулаў пра 2:3 з «Нёманам»: «Не атрымалася завяршыць серыю. Недазваляльна ў такіх гульнях даваць суперніку фору ў два галы і потым спрабаваць адыгрывацца»

2 красавіка 2023, 18:45

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў паражэнне каманды ад «Нёмана» (2:3) ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі і 3:1 у серыі.

– На жаль, не атрымалася завяршыць серыю. Недазваляльна ў такіх гульнях даваць суперніку фору ў два галы і потым спрабаваць адыгрывацца. Сталі адыходзіць ад плана на гульню, гэта прывяло да гэтых двух прапушчаных шайбаў. Потым адыграцца было цяжка, сапернік згуляў граматна, абарону ўзламаць нам не ўдалося. Нічога страшнага, едзем у Гародню, нам патрэбная яшчэ адна перамога.

– Права на памылку расслабляе?

– Псіхалогія – справа тонкая. Усё роўна дзесьці глыбока сядзіць думка, што яшчэ адзін раз як-небудзь выйграем – гэта самае страшнае. Калі адзін-два хакеісты выпадаюць у такіх матчах – атрымліваецца такі вынік.

– Ці можна назваць ключавым момантам нерэалізаваная большасць 5 на 3 у першым перыядзе?

– Не сказаў бы, што быў ключавы момант, але мы павінны былі забіваць, але не атрымалася. Канешне, калі б рэалізавалі, то было б лягчэй. Але як ёсць, – сказаў Есаулаў.