Усе навіны

Есаулаў пра 1:2 ад «Нёмана»: «Авертайм, адна памылка – імгненная смерць. Дапусцілі на адну памылку больш – прайгралі. У серыі 3-3, але мы едзем у Гродна толькі па перамогу»

7 красавіка 2023, 09:33

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў паражэнне ад «Нёмана» (1:2 АТ) у шостым матчы серыі. Нагадаем, што лік у серыі зраўняўся – 3-3.

– Баявая гульня. З нашага боку быў добры пачатак у першым перыядзе. У другім сапернік выраўнаваў гульню, у трэцім яна прайшла роўнай. Авертайм, адна памылка – імгненная смерць. Дапусцілі на адну памылку больш, таму прайгралі. У серыі 3-3, сітуацыя няпростая, але мы едзем у Гродна толькі па перамогу.

– Пасля гульні ў Гродне пасля двух паражэнняў вы казалі, што псіхалагічная перавага на вашым баку. А зараз?

– Думаю, што мы ў аднолькавых умовах, але, на жаль, на чужой арэне.

– Там складаней гуляць?

– Не свая пляцоўка. Тут свае барты, свае сцены, вялізная падтрымка.

– Чаго ўсё ж такі не хапала камандзе ў матчах, у якіх прайгралі?

– Рэалізацыя. Большасці было шмат – забівай, вырашай.

– Параза – гэта рэалізацыя або адыход ад сістэмы?

– Не, хлопцы прытрымліваліся плана на гульню, гэта і давала вынік. Але яны забілі на адзін гол больш, – сказаў Есаулаў.