Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса саступіў «Фларыдзе», «Нью-Джэрсі» Шаранговіча ў гасцях прайграў «Бостану» і іншыя вынікі

9 красавіка 2023, 08:25

У ноч на 9 красавіка адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Фларыдзе» (2:4). Беларускі форвард адзначыўся галявой перадачай пры першым узяцці брамы.

Усяго ў 55 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ Аляксей Протас набраў 15 (4+11) балаў пры 12 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-5». Таксама, ён зарабіў 5 (2 + 3) балаў і «-5» у 8 паядынках чэмпіянату АХЛ за «Хершы».

«Нью-Джэрсі» Ягора Шаранговіча прайграў «Бостану» (1:2). Беларускі форвард пачынаў матч у трэцім звяне, правёў на лёдзе 12:38 (18 змен), з іх 00: 35 – у меншасці, выканаў 1 кідок у створ варот, ужыў 2 сілавых прыёму, выйграў 2 з 5 укідванняў і скончыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «-1».

Шаранговіч не набірае ачкоў у 7 матчах запар, усяго ў 72 паядынках цяперашняга чэмпіянату НХЛ беларус зарабіў 29 (13+16) выніковых балаў пры 16 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці «-4».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бафала» – «Караліна» – 4:3 (1:2, 2:1, 1:0)

«Дэтройт» – «Пітсбург» – 1:5 (0:2, 1:1, 0:2)

«Далас» – «Вегас» – 2:1 Б (0:1, 1:0, 0:0, 0:0, 1:0)

«Сан-Хасэ» – «Эдмантан» – 1:6 (1:2, 0:2, 0:2)

«Арызона» – «Анахайм» – 5:4 АТ (1:1, 2:1, 1:2, 1:0)

«Вашынгтон» – «Фларыда» – 2:4 (0:0, 2:2, 0:2)

«Вініпег» – «Нэшвіл» – 2:0 (0:0, 1:0, 1:0)

«Каламбус» – «Рэйнджэрс» – 0:4 (0:2, 0:0, 0:2)

«Атава» – «Тампа-Бэй» – 7:4 (2:1, 2:2, 3:1)

«Таронта» – «Манрэаль» – 7:1 (2:0, 2:1, 3:0)

«Айлендэрс» – «Філадэльфія» – 4:0 (1:0, 2:0, 1:0)

«Бостан» – «Нью-Джэрсі» – 2:1 (2:1, 0:0, 0:0)

«Мінесота» – «Сэнт-Луіс» – 5:3 (2:1, 2:0, 1:2)

«Ванкувер» – «Калгары» – 3:2 Б (2:0, 0:0, 0:2, 0:0, 1:0)

«Сіэтл» – «Чыкага» – 7:3 (3:1, 2:2, 2:0)

«Лос-Анджэлес» – «Каларада» – 3:4 (0:0, 2:2, 1:2)