Усе навіны

Кузьмін аформіў дзве галявыя перадачы, што не дапамагло яго «Флінту» выйсці ў наступны раунд плэй-оф OHL

11 красавіка 2023, 09:03

У OHL прайшоў сёмы матч серыі 1/8 фіналу плэй-оф, у якім «Флінт Файрбердс», за які выступае беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін, уступіў у гасцях «Сагіна Спірыт» з лікам 3:6. Рахунак у серыі: 3-4.

Беларус згуляў у трэцяй пары абароны, аформіў дзве галявыя перадачы, нанёс 2 кідкі, пры паказчыку карыснасці «0».

У актыве Кузьміна ў плэй-оф 8 (1+7) рэзультатыўных балаў у 7 матчах.