Усе навіны

Краўчанка пра фінальную серыю з «Нёманам»: «Усе гатовы прыняць бой і гуляць на перамогу. Галоўнае, каб усе свае эмоцыі накіравалі на гульню»

11 красавіка 2023, 15:23

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка распавёў аб падрыхтоўцы да фінальнай серыі супраць «Нёмана». Нагадаем, што «ваўкі» завяршылі паўфінальную серыю з «Шахцёрам» яшчэ 3 сакавіка.

«Найперш трэба было назапасіць эмоцыі, якіх было вельмі шмат выдаткавана. Эмацыйнымі былі абедзве серыі: што з «Гомелем», што з «Шахцёрам». І трэба было аднавіцца. Усё добра, усё гатовы прыняць бой і гуляць на перамогу.

Па-рознаму бывае, камусьці адпачынак на карысць ідзе, каму гульні. У тым сезоне мы 7 гульняў згулялі і адразу практычна пераехалі ў фінал, тамака 7 гульняў серыя была. Зараз сезон склаўся так, што мы чакаем суперніка. Галоўнае, каб галавой былі гатовы, усе свае эмоцыі накіравалі на гульню.

«Нёман» – гульнявая каманда, адзін з лідараў чэмпіянату, добра вельмі прайшла чэмпіянат, паказвае цяпер годную гульню. Вядома, для таго, каб гуляць на роўных і выйграваць, трэба рыхтавацца, як да лідэра галавой і целам», – сказаў Краўчанка.