Усе навіны

Зборная Польшчы U-18 пад кіраўніцтвам Гусава вылецела з дывізіёна IВ

17 красавіка 2023, 12:38

Зборная Польшчы U-18 пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Андрэя Гусава заняла апошняе месца на юніёрскім чэмпіянаце свету ў дывізіёне IВ і вылецела ў дывізіён IIA.

Палякі пацярпелі 4 паражэнні запар у матчах з Эстоніяй (1:2), Паўднёвай Карэяй (2:6), зборнай Італіі (0:1) і гаспадарамі турніру зборнай Славеніі (3:6).

Адзначым, што на ЮЧМ каманда Гусава пачала з перамогі над зборнай Аўстрыі (1:3), якая пасля стала пераможцам турніру і выйшла ў дывізіён IA.