Усе навіны

«Мінск-Арэна» можа прыняць 7-ы матч фінальнай серыі Экстралігі паміж «Нёманам» і «Металургам» (pressball.by)

18 красавіка 2023, 23:20

«Мінск-Арэна» можа стаць месцам правядзення сёмага паядынку фіналу Экстралігі паміж «Нёманам» і «Металургам». Пра гэта паведамляе pressball.by.

Згодна з новай рэдакцыяй рэгламенту чэмпіянату Беларусі, ФХБ мае права вызначыць месца правядзення сёмага матча.

Гаспадаром сёмага матча, калі будзе неабходна, стане каманда з Гродна.

Летась «Менск-Арэна» прымала сёмы матч фінальнай серыі, дзе «Металург» перамог «Юнацтва» (3:0).

18 красавіка ў чацвёртым матчы серыі «Металург» абыграў «Нёман» (3:0). Рахунак у серыі: 2-2.