Усе навіны

Шаранговіч можа дэбютаваць у плэй-оф НХЛ у бліжэйшым матчы

20 красавіка 2023, 18:19

Беларускі нападаючы «Нью-Джэрсі» Ягор Шаранговіч можа дэбютаваць у плей-оф НХЛ у бліжэйшым паядынку супраць «Рэйнджэрс».

У першым паядынку «дэвілз» уступілі – 1:5. Беларус не патрапіў у заяўку на гульню.

На перадматчавай трэніроўцы «Нью-Джэрсі» Шаранговіч трэніраваўся ў 4-м звяне разам з Майклам Маклаўдам і Натанам Бастыянам.

«Выглядае так, што Шаранговіч згуляе», – напісала ў твітары журналіст Аманда Стайн.

Другі матч Кубка Стэнлі «Нью-Джэрсі» – «Рэйнджэрс» адбудзецца 21 красавіка ў 02:30.