Усе навіны

Гендырэктар «Мінск-Арэны» Пракаповіч пра міжнародны бан: «Прэзідэнту МАК трэба паднімаць рэйтынг, таму ён кажа, што яму шкада беларускіх спартоўцаў. Насамрэч гэта не так»

20 красавіка 2023, 20:09

Старшыня федэрацыі настольнага тэніса і генеральны дырэктар «Мінск-Арэны» Аляксей Пракаповіч выказаўся пра адхіленне беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў

«Чаму менавіта спорт? Спорт, у наш час, гэта вялізная палітычная машына. Гэтая сфера зараз аказвае вялікі ўплыў на ўсё, што адбываецца ў свеце. Давайце ўявім, што рускі балет у Амерыцы, Англіі глядзяць і ставяць свае ўмовы. Грубіянска кажучы, выступае адна балерына, а астатнія ззаду стаяць...

Безумоўна, прэзідэнту МАК трэба паднімаць рэйтынг, таму адбываецца тое, што мы бачым. Ён кажа, што яму шкада беларускіх спартсменаў, якія не прыязджаюць, насамрэч гэта зусім не так», – цытуе Пракаповіча сайт спорт5 са спасылкай на праграму «Спартыўная цікавасць», якая выйдзе 22 красавіка ў 13:10 на тэлеканале «Беларусь 5».

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.