Усе навіны

Старшыня «Юнацтва» Баранаў пра трэнерскі штаб каманды: «Вядзём перамовы, разглядаем некалькі кандыдатаў»

27 красавіка 2023, 15:06

Старшыня «Юнацтва» Аляксей Баранаў пракаментаваў інфармацыю пра тое, што клуб можа не падоўжыць на наступны сезон кантракты з трэнерскім штабам Яўгена Есаулава, які кіраваў камандай са студзеня 2021 года.

– Вядзём перамовы, таму пакуль няма канкрэтнай інфармацыі па трэнерскім штабе.

– Перамовы з Яўгенам Есаулавым ці кімсьці іншым?

– Разглядаем некалькі кандыдатаў. Думаем, як будзе лепей для клуба.

– Калі наступіць яснасць?

– Магчыма, у бліжэйшыя дні нешта высветліцца. Думаю, да першага траўня мы закрыем гэтае пытанне, – сказаў Баранаў.

Адзначым, што ў мінулым сезоне «Юнацтва» стала 4-м і ўпершыню за 10 гадоў засталося без медалёў. У паўфінальнай серыі плэй-оф экстралігі мінчане вялі ў «Нёмана» 3-0, але прайграла 4 матчы запар.