Усе навіны

Протас стаў першай зоркай матчу плэй-оф АХЛ, дубль беларуса дапамог «Хершы» выйсці ў 1/4 фіналу

5 траўня 2023, 09:06

Беларускі форвард Аляксей Протас дапамог «Хершы» ў матчы другога раунда плэй-оф АХЛ абгуляць «Шарлот» (6:2) і выйсці ў чвэрцьфінал (3-1). Па выніках сустрэчы Пратас стаў першай зоркай матчу: закінуў дзве шайбы, нанёс пяць кідкоў і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

У плэй-оф хакеіст згуляў чатыры матчы і зарабіў 5 (3+2) ачкоў пры паказчыку карыснасці «+5». Ён з'яўляецца другім бамбардзірам «Хершы».

У чвэрцьфінале «Хершы» згуляе з пераможцам пары «Правідэнс» і «Хартфард».