Усе навіны

Старшыня «Юнацтва» Баранаў: «Мы падпісалі Фаміна. Ёсць дамоўленасць з Кітаравым, Драздом, Антонавым»

5 траўня, 21:29

Старшыня «Юнацтва» Аляксей Баранаў распавёў пра кадравую сітуацыю ў клубе.

– Першага, каго мы падпісалі - гэта Фаміна. Брамнік – гэта палова каманды. Трэба з самага пачатку будаваць варатарскую лінію, а потым ужо ўсе астатнія. Фамін быў вельмі добры ў сезоне і каштуе сваіх грошай.

Таксама ёсць дамоўленасць з Кітаравым, Драздом, Антонавым. Гэтыя гульцы мусяць перадаць дух «Юнацтва» маладым. Без старых гэта зрабіць складана. Такія дзядзькі павінны быць у камандзе, – адзначыў Баранаў.