Усе навіны

Селекцыянер мінскага «Дынама» Парфімовіч: «Не хачу называць прозвішчы. Многія клубы КХЛ займаюцца крадзяжамі нашых маладых хлопцаў»

16 траўня 2023, 17:42

Cелекцыянер мінскага «Дынама» Андрэй Парфімовіч распавёў пра гульцоў, якія не былі выкліканыя ў зборную Беларусі на серыю таварыскіх матчах супраць зборнай «Расіі 25».

– Протас, Салаўёў, Калячонак і праварукі Клімавіч. Так, яшчэ чалавек 15-20 маглі нам гіпатэтычна дапамагчы. Яны з розных прычынаў адсутнічаюць, але прыехаў наш герой Ілля Усаў.

Каманда гуляла, у цэлым, добра, але часам хвалепадобна і нестабільна, таму што шмат маладых хлопцаў.

Некаторыя гульцы маюць мала досведу ў такіх матчах ці наогул яго не маюць. Я б не хацеў іх называць, таму што гэта ўсё медыйна, і многія клубы КХЛ пачынаюць займацца крадзяжамі нашых маладых хлопцаў, – сказаў Парфімовіч