Усе навіны

«Калгары» Салаўёва ў чвэрцьфінале плэй-оф АХЛ саступіў «Каачэле» і выбыў з турніру

20 траўня, 08:52

Сёння, 20 траўня, «Калгары» Іллі Салаўёва саступіў «Каачэле» (5:6, 2-3 у серыі) і вылецеў з Кубка Колдэра

Беларускі абаронца здзейсніў два кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «-1». З улікам рэгулярнага чэмпіянату і гульняў плэй-оф у Салаўёва 20 (5+15) ачкоў у 77 гульнях сезона.

Адзначым, у плей-оф АХЛ за тытул будзе працягваць барацьбу «Хершы» Аляксея Протаса. 24, 26, 28 і 30 траўня яго каманда згуляе ў паўфінале супраць «Рочастэра».