Усе навіны

Скаут «Караліны» Смірноў: «Беларусы больш атрымалі ад адсутнасці міжнароднага досведу, таму што гулялі з Расіяй часцей»

30 траўня, 21:28

Скаут «Караліны» Алег Смірноў падзяліўся меркаваннем пра Кубак Будучыні, які праходзіць у Мiнску.

– Скауты з 12 каманд [НХЛ] былі [на Кубку Будучыні], нават паўночнаамерыканцы прыязджалі – апошняя магчымасць паглядзець хлопцаў перад драфтам. Усе ўмовы былі створаны для іх, каб паказвалі свой найлепшы хакей. Зразумела, што летнi хакей.

Зборная Беларусі больш атрымала ад адсутнасці міжнароднага досведу, таму што гуляла з Расіяй часцей за астатніх. Для нас ніякіх цяжкасцяў няма – скауты клубаў ёсць у Расіі і Беларусі.

Для іх [гульцоў] я таксама не бачу ніякіх праблем. Ну, не ўдзельнічаюць яны ў чэмпіянаце свету, але пройдзе час і будуць удзельнічаць. Галоўнае, каб падрыхтаваліся лепей, – сказаў Смірноў у эфіры праграмы «Спорт-кадр».