Усе навіны

Рэвенко перайшоў у «Юнацтва»

31 траўня, 18:04

Нападаючы Ігар Рэвенко падпісаў кантракт з «Юнацтвам». Пагадненне разлічана на адзін сезон.

Мінулы сезон Рэвенко правёў у «Гомелі». Нападаючы згуляў 31 матч у рэгулярным чэмпіянаце і набраў 38 (9+29) балаў. У 4 матчах плэй-оф экстралігі на рахунку форварда 3 (1+2) ачкі.