Усе навіны

Гарбуноў заробіць больш за 330 тысяч долараў па новым кантракце з «Дынама»

12 чэрвеня 2023, 19:20

Нападаючы Раман Гарбуноў у красавіку падоўжыў кантракт з мінскім «Дынама» да 2025 года.

Па новай дамове беларускі форвард заробіць 28 мільёнаў расійскіх рублёў [338 330 тысяч долараў па цяперашнім курсе].

У мінулым сезоне Гарбуноў правёў 67 гульняў і набраў 30 (17+13) ачкоў, каэфіцыент карыснасці «+5» і 63 хвіліны штрафу.