Усе навіны

Галявая перадача Протаса дапамагла «Хершы» абыграць «Каачэлу» ў вырашальным матчы і выйграць Кубак Колдэра

22 чэрвеня, 08:45

У сёмым матчы фінальнай серыі Кубка Колдэра «Хершы» Аляксея Протаса ў авертайме вырвалі перамогу ў «Каачэлы» (3:2) і заваявалі тытул.

Беларускі нападаючы вызначыўся асістам падчас другога ўзяцця варот. Такім чынам, Протас перапыніў 7-матчавую серыю без выніковых дзеянняў. Усяго ў гэтым розыгрышы Кубку Колдэра ў Аляксея 13 (5+8) ачкоў у 20 сустрэчах.

У авертайме пераможную шайбу закінуў Майк Векіёне на 17-й хвіліне.

Для «Хершы» гэта 13-ты Кубак Колдэра ў клубнай гісторыі.