Усе навіны

Сяргей Стась пра драфт Карповіча ў НХЛ: «Не важна, якая каманда. Галоўнае, што ён задрафтаваны»

29 чэрвеня, 23:49

Галоўны трэнер «Гомеля» і маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Стась падзяліўся меркаваннем пра драфт НХЛ. На ім вібралі пяць беларускіх хакеістаў.

– Падзяліцеся ўражаннямі, эмоцыямі ад таго, што Данііла Карповіча выбралі на драфце?

– Я вельмі рады за Данііла. Ён усё гэта заслужыў сваёй стараннасцю і працаздольнасцю. Я знаёмы з ім даўно. Ён удзельнічаў у маладзёжным чэмпіянаце свету і выводзіў сваю зборную ў эліту. Гэта не толькі добры гулец, але і цудоўны чалавек.

– Як думаеце, ці зможа ён замацавацца ў «Нью-Джэрсі»?

– Тут не важна, якая каманда. Галоўнае, што ён задрафтаваны. Гэта ўжо вялікая справа. Далей усё будзе залежаць ад яго. У яго ўсё ёсць, у яго добрыя дадзеныя, якія ён развівае. Гэты хлопец мэтанакіраваны, і ў яго ўсё атрымаецца. Яму сапраўды дадуць шанц.

– Можа, вы з ім асабіста размаўлялі на тэму драфта?

– Шчыра кажучы, на гэтую тэму мы з ім не размаўлялі. Ды і навошта? У нас быў Кубак Будучыні, нам было важна паказаць свой вынік, а зыходзячы з таго, што мы гэты вынік паказалі, я думаю, што гэты турнір адыграў для яго немалаважную ролю. Ён быў капітанам і лідарам гэтай зборнай.

Падчас прагляду драфта бачыў, колькіх беларусаў выбіраюць, і злавіў сябе на думцы, што мы наш хакей рухаецца ў правільным кірунку, – сказаў Стась.