Усе навіны

Экс-гулец «Нёмана» Лааканен: «У былым СССР заўсёды існуе страх перад гаспадаром, а камандамі кіруюць з дапамогай пагроз»

22 ліпеня, 10:27

Былы фінскі хакеіст «Нёмана» Янэ Лааконен падзяліўся ўспамінамі пра выступы ў Беларусі.

– Я бачыў розныя культуры і метады працы. Асабліва ўнікальныя краіны былога Савецкага Саюза: там заўсёды існуе страх перад гаспадаром, а камандамі кіруюць з дапамогай пагроз. У Расіі не можа быць вольнага часу, таму што для расійскіх гульцоў гэта азначае ўжыванне гарэлкі.

Калі выступаў за «Паўднёвы Урал» з Орска, кіраўніцтва збірала гульцоў па раніцах у выходныя дні, каб п'янства не выйшла з-пад кантролю. Усе павінны быць у залі а дзесятай гадзіне. Пасля трэнеры ненадоўга заходзілі і казалі некалькі слоў, перш чым даць гульцам адпачыць. Гульцы таксама любілі піць піва, і яны яго пілі, нават калі на наступны дзень трэніроўка.

Дакладна такія ж праблемы былі і ў трэнераў. Некалькі разоў было заўважана, калі галоўны трэнер знаходзіўся ў кабінеце ўрача пад кропельніцай.

Гародня? Гэта мой адзіны пераможны чэмпіянат, але здорава, што ён быў такім. Сезон быў добры ва ўсіх адносінах, у маім актыве быў 41 матч і 47 ачкоў. Але пасля залатой вечарынкі ў пачатку красавіка нас чакаў сюрпрыз: трэніроўкі працягнуліся праз тыдзень. Выплата зарплаты працягвалася да канца месяца, таму нам прыйшлося трэніравацца там яшчэ тры тыдні, – сказаў Лааканен.

Лааканен выступаў за «Нёман» з 2016 па 2017 гады.