Усе навіны

На сына экс-форварда зборнай Беларусі Гальчанюка падалі ў суд за нявыплату крэдыту

27 ліпеня, 11:03

«Каралеўскі банк Канады» падаў у суд на сына экс-форварда зборнай Беларусі Аляксандра Гальчaнюка Алекса Гальчанюка. Яму выстаўлены іск амаль на 400 тысяч долараў за нявыплату банкаўскага крэдыту.

Як паведамляе Montreal Gazette, банк патрабуе поўнай выплаты, а таксама працэнты па стаўцы 9, 2% гадавых па стане на 20 ліпеня.

Пазоў быў пададзены праз тыдзень пасля таго, як «Арызона» аб'явіла аб скасаванні кантракта з хакеістам.

Нагадаем, 9 ліпеня Гальчанюк быў арыштаваны. Яму прад'явілі шэраг абвінавачанняў: напад на прыватную ўласнасць, хуліганства, непадпарадкаванне, супраціўленне арышту, пагрозы і аварыю.

Хакеіста адправілі ў турму, а пасля вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. «Арызона», якая падпісала Гальчaнюка 2 ліпеня, скасавала кантракт з гульцом 14 ліпеня.