Усе навіны

«Дынама» дамовілася пра падпісанне кантракту з канадскім варатаром Фергюсанам

28 ліпеня, 12:40
1

Мінскае «Дынама» дасягнула дамоўленасці пра падпісанне кантракта з канадскім варатаром Дыланам Фергюсанам.

«У мінулым сезоне Фергюсан правёў два матчы ў НХЛ за «Атаву» (94% адбітых кідкоў, 2.52 каэфіцыент надзейнасці).

Адзначым, у гульні з «Піцбургам» Фергюсан адбіў 48 кідкоў з 49. Такім чынам ён стаў 4-м брамнікам у НХЛ з 1955 года (калі быў уведзены афіцыйны ўлік кідкоў) з 48+ сэйвамі ў першым пераможным матчы ў лізе. Для «Атавы» гэта лепшы паказчык.

Таксама ў мінулым сезоне Фергюсан правёў 5 матчаў за «Таронта Марліс» у АХЛ (88.8% адбітых кідкоў, 3.12 каэфіцыент надзейнасці) і 8 гульняў у АХЛ за «Белвіл Сенатарз», 92.6% адбітых кідкоў, 2.30 паказчык непрабівальнасці».