Усе навіны

Сайт «Мінск-Арэны» ўзламалі «Кіберпартызаны»: «Не будзе тыранам спакойных гульняў, пакуль мільёны людзей гінуць і пакутуюць па іх віне»

10 жніўня, 00:16

Сёння, 9 жніўня, «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт «Мінск-Арэны». Хакеры размясцілі публікацыі ў падтрымку свабодных беларускіх спартоўцаў і пасты з асуджэннем удзелу рэжымнай Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

«9 жніўня 2020 г. – большасць беларусаў адкрылі вочы на тыранію і гвалт у краіне. Мы даведаліся адзін аднаго і зразумелі, што нас большасць.

24 лютага 2022 г. – жорсткую цану дыктатуры даведаўся ўвесь свет. Ракеты паляцелі з тэрыторыі Беларусі ва Украіну. З'явіліся першыя ахвяры вайны.

Калі дыктатары ладзяць свае крывавыя «Гульні СНД», мы нагадваем, якую цану плацяць спартоўцы, якія ў першую чаргу застаюцца людзьмі, а не лялькамі тыранаў:

Больш за 2000 спартсменаў Украіны пайшлі на вайну;

Больш за 200 з іх на дадзены момант загінулі;

Звыш 1000 спартоўцаў у жніўні 2020 г. падпісалі адкрыты ліст супраць катаванняў і фальсіфікацыі выбараў;

Дзясяткі з іх былі вымушаны пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій.

Не будзе тыранам спакойных гульняў, пакуль мільёны людзей гінуць і церпяць па іх віне.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!» – напісалі «Кіберпартызаны» на старонцы «Мінск-Арэны».