Усе навіны

Трэнер «Ліды» Чух: «Скончылі Кубак Салея на мажорнай ноце»

12 жніўня, 21:11

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў перамогу над «Дынама» Маладзечна (0:4) на Кубку Салея.

– Добрае заканчэнне турніру, скончылі яго на мажорнай ноце. Хлопцы сёння былі зараджаныя, рухаліся. У прынцыпе, мы згулялі так, як дазволіў супернік.

Выйгралі, усіх з перамогай. Заўзятарам дзякуй за падтрымку.

– У паўзе будуць спарынгі?

– Магчыма, якраз з «Дынама» Маладзечна. Недалёка ехаць.

– На жаль, не абышлося без траўмаў. Ілля Камбулаў і Сямён Герасімаў не дагулялі паядынак…

– Так, гэта засмучае. Плячо, нос зламаныя... хлопцам хутчэйшага выздараўлення, – сказаў Чух.