Усе навіны

Экс-форвард «Віцебска» Конаў: «У Гродна мне шчасціць на шайбы ў перадсезонных матча»

17 жніўня, 11:57

Форвард «Хумо» Аляксандр Конаў распавёў пра свой гол і гульню супраць «Нёмана».

– У Гродна мне шчасціць на шайбы ў перадсезонных матчах: і з «Брэстам» закідваў і з «Віцебскам» здаецца. Але гэта асабліва не мае значэння.

– Гол неяк падсалодзіў паражэнне?

– У нас з самага пачатку была праблема, мы занадта спрасцілі гульню, сталі менш кантраляваць шайбу, а больш гуляць на падстаўках, на пракідах, але нам трэба было ў нейкі момант перабудавацца, больш гуляць у дамінуючы хакей, што дазваляе наш склад – гуляць у дарослы кантралюючы хакей. Магчыма, на нас паўплываў фактар першай гульні. Зробім аналіз і пастараемся выключыць такія моманты. Супернік гуляе не першы матч, відаць, што хлопцы дзейнічаюць стрымана, нам такога не хапае.

– Але вы нядрэнна згулялі для першага матчу лета.

– Гэта не мне ацэньваць. Наша каманда павінна выйграваць незалежна ад становішча. Такі настрой нам прывівае трэнерскі штаб, – сказаў Конаў.