Усе навіны

Гулец мінскага «Дынама» Пінчук: «Жлобінская тройка ў КХЛ – гэта крута»

17 жніўня, 16:07

Гулец мінскага «Дынама» Віталь Пінчук распавёў, ці пабачаць заўзятары ў гэтым сезоне тройку Сувораў-Пінчук-Кузняцоў.

– Гэта ўжо як трэнер вырашыць. Жлобінская тройка ў КХЛ – гэта крута. Я б хацеў паспрабаваць.

– Чаму вы так моцна сябруеце? Ці не сябруеце?

– Сябруем, вядома. Як можна не сябраваць з людзьмі, з якімі ты з шасці гадоў у адных раздзявалках пераапранаешся на працягу 16 гадоў? Мы блізкія сябры, усюды і заўсёды разам.

– Ці былі моманты, калі ты моцна крыўдзіўся на іх?

– Не, моцных сварак у нас не было. У дзяцінстве маглі паштурхацца ў куце, пабіцца нават. Але заўсёды знаходзілі кампраміс, – сказаў Пінчук.