Усе навіны

«Магілёў» арандаваў Кухарава ў «Юнацтва»

21 жніўня, 16:17

Нападаючы Аляксей Кухараў на правах арэнды перайшоў з «Юнацтва» ў «Магілёў».

Мінулы сезон 22-гадовы гамяльчанін правёў у «Брэсце», за які ў 43 матчах набраў 18 (10+8) ачкоў. Яшчэ адну дзейсную перадачу Кухараў аддаў у трох матчах серыі плэй-ін.