Усе навіны

Корабаў пасля 5:0 над «Магілёвам»: «Дзе трэба, злавілі на сябе, дзе трэба, забілі. Брамнік падчысціў»

13 верасня, 10:26

Галоўны трэнер «Хіміка» Станіслаў Корабаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Магілёвам» (5:0).

– Пасля першай гульні (1:2 АТ) пагаварылі з хлопцамі аб тым, што трэба больш кідаць па варотах суперніка, аддаем шмат непатрэбных перадач, калі можна завяршаць момант кідком.

Добра, што пачулі. Сёння кінулі 37 разоў, адсюль і вынік. Сёння была добрая камандная перамога.

Дзе трэба, злавілі на сябе, дзе трэба, забілі. Брамнік падчысціў. Рэабілітаваліся. Трэба было выйграць перад сваімі заўзятарамі. Так, як згулялі ў першым матчы, гуляць нельга. Усіх з перамогай, – сказаў Корабаў.