Усе навіны

Мінскае «Дынама» атрымае ад КХЛ 222 тысячы долараў за сезон-2022/23

14 верасня, 12:47

Мінскае «Дынама» атрымае ад КХЛ 21 300 162 расійскія рублі (прыкладна 222 тысячы долараў па курсе верасня 2023 года – Tribuna.com) абавязковых выплат за сезон-2022/23.

Нагадаем, у сезоне-2021/22 клуб зарабіў 11 246 509 расійскіх рублёў (прыкладна 187 тысяч долараў па курсе верасня 2022 года – Tribuna.com).

Усяго паміж клубамі КХЛ па выніках сезона-2022/2023 размеркавана 603 878 928 расійскіх рублёў (прыкладна 6,3 мільёна долараў па курсе верасня 2023 года – Tribuna.com).

Базай фарміравання выплат з'яўляюцца даходы ад продажу ТБ і Бэттынг-прав, а таксама адлічэнні ад азартных гульняў.

Мінскае «Дынама» ў сезоне-2022/23 выбыла ў першым раундзе плэй-оф Кубка Гагарына.