Усе навіны

Жылінскі пасля 1:2 ад «Юнацтва»: «Гульцам трэба разабрацца ў галовах. Калі пачну разбірацца я, то шмат каму месца ў «Лакаматыве» не будзе».

17 верасня, 17:27

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (1:2).

– Лiк ні пра што не кажа, супернік перамог заслужана. Не ведаю, што са статыстыкай, але перавага была не на нашым баку. У нас сёння ўвесь матч гуляў адзін чалавек – гэта Сцяпанаў. Калі ў мінулай сустрэчы мы гулялі першыя два перыяды, то сёння нейкае падабенства гульні было толькі ў трэцім.

Не гэтак для мяне сумна, што не набралі ачкоў, колькі напружвае тое, што тыя, хто павінен гуляць, пакуль не паказваюць таго, што павінны.

Дастаткова зірнуць на статыстыку, будзем з імі разбірацца. Галоўнае, каб гэтых рабят гэта напружвала, ім трэба разабрацца ў сваіх галовах. Калі пачну разбірацца я, то шмат каму месца ў камандзе не будзе. Цяпер зробім высновы, і будзем рыхтавацца да «Магілёва», – сказаў Жылінскі.