Усе навіны

Аляксей Цярэшчанка: «Квартальнаву ў мiнскім «Дынама» не далі магчымасці ўзяць з сабой тых трэнераў, з якімі ён працаваў увесь час»

25 верасня, 17:45

Экс-гулец зборнай Расіі Аляксей Цярэшчанка падзяліўся меркаваннем аб мінскім «Дынама».

– Мінскае «Дынама» даволі цяжка стартавала ў сезоне. Чаму пасля дзвюх перамог усё пайшло па негатыўным сцэнары?

– Я б не казаў пра негатыўны сцэнар. Новы галоўны трэнер, новы штаб, новыя патрабаванні... Я да таго, што Квартальнаву не далі магчымасці ўзяць з сабой тых трэнераў, з якімі ён працаваў увесь час і якія ведаюць яго патрабаванні.

Таму, канешне, і штабу трэба пераключыцца на патрабаванні Дзмітрыя Вячаслававіча. Тут шмат нюансаў. Мяркую, што проста неабходна даць час спакойна папрацаваць.

– Якія новаўвядзенні ў гульні «Дынама» вы бачыце пры Квартальнаве?

– Шчыра скажу, пакуль паглядзеў толькі адну гульню мінчан – супраць «Віцязя» (3:2). Канкрэтна за мінчанамі моцна не сачыў. Дзмітрый Вячаслававіч просіць, каб ігракі пастаянна ішлі наперад, уступалі ў прэсінг. Два галы атрымаліся добрымі. Асабліва шайба Гарбунова. Перахапілі – і за кошт добрага прэсінгу закінулі. Трэці гол ужо быў у большасці, – сказаў Цярэшчанка.