Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча абыграў «Вініпег» і іншыя матчы

12 кастрычніка, 09:07

У ноч на 12 кастрычніка прайшлі матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва абыграў «Вініпег» (5:3). Беларускі форвард пачынаў матч у другім звяне, правёў на лёдзе 14:33 (з іх 3:18 у меншасці), выйграў 1 з 2 укідванняў і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1». Салаўёў не патрапіў у заяўку.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Караліна – Атава – 5:3 (0:1, 2:0, 3:2)

Таронта – Манрэаль – 6:5 Б (0:1, 3:1, 2:3, 0:0, 1:0)

Бостан – Чыкага – 3:1 (1:1, 1:0, 1:0)

Ванкувер – Эдмантан – 8:1 (2:0, 3:1, 3:0)

Калгары – Вініпег – 5:3 (2:1, 1:1, 2:1)

Лос-Анджэлес – Каларада – 2:5 (0:1, 2:2, 0:2)