Усе навіны

Ігар Жылінскі: «Старэйшыя гульцы толькі падгаджваюць, а маладыя стараюцца»

13 кастрычніка, 08:58

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі падзяліўся меркаваннем пасля паразы ад «Гомеля» (4:1) у матчы Экстралігі.

– Па-першае, каманду суперніка – з заслужанай перамогай. Пра нашу каманду казаць асабліва няма чаго, мы сёння не гулялі ад слова зусім. З першай да апошняй хвіліны ў нас гулялі брамнік і некалькі чалавек. Зараз прыедзем, зробім высновы, можа, каго-небудзь прыбяром з каманды. Тыя, хто больш старэйшы і павінен весці за сабой, з разу ў раз у апошні час толькі падгаджваюць, імкнуцца маладыя хлопцы, хай не без памылак, але спрабуюць нешта зрабіць. Некаторыя гульцы ператвараюцца ў пасажыраў, таму яшчэ крыху паглядзім – і будзем рабіць высновы. Для такіх каманд, як наша, небяспечна вось што: быццам бы мы і ідзем нядрэнна, дзесьці ў сярэдзіне – ну і добра, адзін матч згулялі нядрэнна – ну і хопіць. Вось гэта і небяспечна. Будзем рабіць высновы і рухацца далей.

– Ігар Валянцінавіч, растлумачце адсутнасць Хузеева?

– Не трапляе ў склад. Я ж кажу, што ў многіх старэйшых хакеістаў змест гульні мяне не задавальняе, таму ідзе ратацыя. Наступны на чарзе яшчэ нехта з гамяльчан. Яшчэ раз кажу: я буду давяраць маладым гульцам, якія жадаюць расці і чуюць мяне. Калі хтосьці хоча даехаць да фінішу за кошт іншых і не высоўвацца па дарозе – так справа не пойдзе, – сказаў Жылінскі.