Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» без Протаса прайграў «Пітсбургу», «Арызона» абыграла «Нью-Джэрсі»

14 кастрычніка, 08:20

У ноч на 14 кастрычніка прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» без Аляксея Пратаса прайграў «Пітсбургу» (0:4).

Учора, 13 кастрычніка, было абвешчана, што беларускі форвард адпраўлены ў фарм-клуб у АХЛ «Хершы Беарз».

Адзначым, што раней «Кэпіталз» адправілі Протаса ў АХЛ 9 кастрычніка, але выклікалі назад у асноўную каманду 11 кастрычніка.

У перадсезонцы Пратас правёў 5 матчаў і набраў 1 (1+0) дзейсны бал, пры паказчыку карыснасці «-2» і 2 хвілінах штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

Нью-Джэрсі – Арызона – 3:4 (па булітах)

Вашынгтон – Пітсбург – 0:4