Усе навіны

Аляксей Протас: «На згуртаванні ў «Вашынгтоне» гулялі ў «Корнхол» з жонкамі, дарылі сувеніры»

14 кастрычніка, 11:18

Беларускі хакеіст Аляксей Протас распавёў, як прайшло каманднае згуртаванне ў «Вашынгтоне».

– Як каманднае згуртаванне прайшло. Я ведаю, што вам раздалі падарункі, вы гулялі ў гульню.

– Так, жонка трэнера, яна любіла арганізоўваць нейкія прыемныя дробязі, скажам так, нешта зрабіць прыемнае жонкам. Ім падарылі бранзалетыкі, там надпіс нейкі, што мы ўсе разам уваходзім у сезон.

Згуртаванне было ў нас не тое каб у бары, там як адкрытая тэраса, дзе стаяла гульня, называецца «Корнхол». Гэта дзе мяшочкі кідаюцца, там дзе ў дзірку трэба патрапіць. Нас падзялілі на пары, кожны гулец у выпадковым парадку трапляецца з жонкай іншага гульца або трэнера. І вось так вось усіх міксавалі.

– З кім ты быў у камандзе?

– Я быў з Насцяй Кузняцовай.

– А з кім быў сам Кузняцоў?

– Ён, па-мойму, быў, вось я не памятаю, ці то з жонкай галоўнага трэнера, ці то з жонкай кагосьці з брамнікаў. Вось я сапраўды хлусіць не буду, я не памятаю.

– І хто перамог?

– Перамог Джон Карлсан з жонкай Карла Хагеліна.

– Прыз быў якісьці?

– Па-мойму, нейкая сума грошай, калі я не памыляюся, нейкая сімвалічная. То бок, гэта проста была такая нефармальная вечарынка, гэта было днём, дзеля зносін. Турнір, сувеніры ад жонкі трэнера, пажаданні, пару прамоў ад кіраўнікоў і як бы ўсё. І раз'ехаліся, – распавёў Пратас.