Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Касцючонак: «Кітараў зламаў клюшку. Ёсць пытанні да завода»

19 кастрычніка, 08:20

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (2:3).

– Цікавая гульня, як і заўсёды з «Нёманам» – з мноствам момантаў. Трохі не дацярпелі, былі і непатрэбныя выдаленні. А так... Супернік закінуў на адну шайбу больш.

– Мусіць, обоюдоострой гульню можна назваць толькі з трэцяга перыяду?

– Чаму? Былі і выхады ў нуль, і два ў аднаго, і ў пустыя не забівалі – як мы, так і «Нёман». Гэта падаецца, што так толькі ў трэцім пэрыядзе было.

– Як паўплываў з псіхалагічнага пункту гледжання гол у меншасці? Бо практычна адразу ж і прапусцілі.

– Супернік закінуў у большасці, рэалізаваў свой момант – выхад адзін у нуль. Была тэхнічная памылка нашых гульцоў. Супернiк добра сёння спрацаваў, гуляючы ў колькаснай перавазе.

– Як пракаментуеце выдаленне капітана каманды, пасля якога «Юнацтву» прыйшлося гуляць утрох?

– Гульнявы момант, была барацьба. Хакей – гэта такі від спорту. Аляксандр Кіятраў пераносіў клюшку, ударыў па суперніку, зламаў клюшку. Ёсць пытанні да завода, відаць, слабая клюшка была.

– Чаму ў авертайме даверылі кідаць буліт Паўлу Шчарбакову?

– Ён да гэтага нядрэнна выконваў буліты, Паша і зарабіў яго. Вырашылі, раз на ім сфалілі, няхай ён і паспрабуе.

– Мікіта Мытнік здзейсніў суперсэйв, што сказалі брамніку?

– Ён – малайчына. Адыграў два добрыя матчы на высокім узроўні. Праца проста так не знікае, – сказаў Касцючонак.