Усе навіны

Яўген Летаў: «Hават жылкі не тузаліся з нагоды выніку з «Магілёвам»

24 кастрычніка, 12:09

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем пра матчы супраць «Магілёва» (8:3) у экстралізе.

— Шматабяцальны атрымаўся пачатак, хоць папярэджвалі каманду, што супернік куслівы і тэхнічны, можа пакараць за любую памылку, што, у прынцыпе, і пацвердзілася. Малайцы, што сабраліся своечасова. І, калі шчыра, нават жылкі не тузаліся з нагоды выніку, таму што адчувалася, што каманда будзе гуляць да канца і правільна – што і пацвярджаюць лічбы на табло. Было шмат большасці, дзе стваралася вельмі шмат момантаў, накшталт і забілі дастаткова галоў, але ўсё-ткі колькасную перавагу трэба рэалізоўваць часцей і выразней.

— Не было думак замяніць Ваню Палякова пасля двух хутка прапушчаных шайбаў?

— Не, абсалютна. Там не было яго віны.

— Падвядзіце кароткі вынік серыі з «Магілёвам».

— Хуткія атрымаліся гульні. Паўтаруся, лік абсалютна не адлюстроўвае той карціны, якая была на лёдзе. У першым матчы нам цяжэй даваліся моманты, у другім – крыху лягчэй, але супернік наудалялся, і за кошт гэтага нагрузка клалася на іншых гульцоў. Мы былі хутчэй і прымушалі памыляцца, – сказаў Летаў.