Усе навіны

Галоўны трэнер «Нёмана» Летаў: «Цяжка было ствараць моманты ля чужой брамы»

28 кастрычніка, 22:01

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў матч супраць «Віцебска» (1:2).

– Добрая атрымалася гульня. Мы меркавалі, што супернік навяжа глейкую гульню, з багаццем сілавых момантаў і цяжкіх адзінаборстваў. Цяжка было ствараць моманты ў чужых варот, але два перыяды, лічу, мы правялі нядрэнна, хоць большасць павінна было рэалізоўваць свае моманты. У нас сёння не спрацавала большасць, але спрацавала меншасць. На трэці перыяд хацелася б, каб каманда выходзіла выйграваць, але з чатырма кідкамі паводле нашай статыстыкі ў трэцім перыядзе гэта зрабіць цяжка. Дзякуй нашым заўзятарам, што прыехалі падтрымаць нас!

– Прапушчаны гол у большасці маральна на камандзе не адбіўся?

– Думаю не. Гэта тэхнічная памылка і ўжо не першая. Будзем рабіць высновы, – сказаў Летаў.