Усе навіны

Яўген Летаў: «Не адразу ўвайшлі ў гульню з «Віцебскам» з-за непатрэбных выдаленняў»

31 кастрычніка, 09:03

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (3:5).

– Чарговы складаны, але цікавы матч. Адзінае, што не спадабалася, гэта ў першым перыядзе не адразу ўвайшлі ў гульню з-за непатрэбных выдаленняў. Прыйшлося абараняцца, ад гэтага атрымаўся скамечаны першы перыяд. Другі і трэці каманда выдатна правяла, шкада канцоўку вышмаравалі. У мяне прэтэнзій да каманды няма.

– Тры разы саступалі і гэтыя тры разы параўноўвалі лік, чаго не хапіла камандзе для перамогі?

– У першую чаргу мы гулялі з лідэрам чэмпіянату, на тое яны і лідары. На дадзены момант вязе наймацнейшым, – сказаў Летаў.