Усе навіны

Навоша пра твіт пра «смешную беларускую мову»: «Хрэнь з напорам на спрадвечна рускія словы «Дынама», «матч» і «серыя»

1 лістапада, 08:36

Заснавальнік Tribuna.com Дзмiтрый Навоша адрэагаваў на выказванне расiйскага блогера Рустэма Адагамава, якi адказаў на беларускамоўны твіт «Еўрарадыё»: «Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі сваю выйгрышную трохматчавую серыю».

– Не тое, каб я здзіўлены гэтым спарадычным бытавым шавінізмам. Абвыклі і рэгулярна чуем нават ад рускамірцаў-лукашыстаў, ад Азаронка да Карпянкова, не кажучы ўжо пра...

Але гэтую хрэнь (напіраючы на спрадвечна рускія словы «серыя», «матч» і «дынама») Адагамаў піша пасля многіх гадоў жыцця ў Чэхіі, мову якой іншых шавіністаў, ад якіх яму прыйшлося ратавацца ад'ездам, таксама весяліць як тыпу «сапсаваная руская».

Не кажучы ўжо пра падабенства чэшскага досведу часоў Аўстра-Венгерскай імперыі з цяперашнім беларускім. Чэшская таксама была растаптаная і амаль забытая, выцесненая глыбока ў вёскі. Многія вядомыя чэхі яе і не ведалі, Кафка ўсе свае творы напісаў на нямецкай – мове тагачаснай Прагі. Нічога, здолелі адрадзіць – і беларусы, як прадставіцца шанц, здолеюць, – па-руску напісаў Навоша.