Усе навіны

Аляксандр Мацерухін: «Цяжка данесці да гульцоў, што трэба гуляць не толькі першы перыяд. Усё роўна хтосьці пачне прыдумляць»

10 лістапада, 22:31

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацерухін падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Шахцёра» (5:0).

– Сёння гулялі толькі ў першым перыядзе. Далей з'явіліся памылкі, якія дапускаем амаль кожны матч. Пакуль цяжка данесці да хлопцаў, што трэба гуляць не толькі першы перыяд, а ўвесь матч. Усё роўна хтосьці ў нейкі момант пачне прыдумляць – вось і ўсё.

Вялікі дзякуй балельшчыкам, якія прыехалі ў Салігорск! Іх было чуваць. Класная падтрымка на выязным матчы. Шкада, што не змаглі іх парадаваць.

– Матчы атрымаліся падобнымі адзін на аднаго, і першая іх палова вашай камандзе ўдавалася.

– Не можам мы пакуль гуляць, трымаць узровень усе 60 хвілін. Гуляем то добра, то вельмі дрэнна. Не хачу нікога крыўдзіць, але такі ўзровень.

– Гэта фізіка або невыкананне трэнерскага задання?

– Каманда рухалася ўсё 60 хвілін. Але ёсць розны рух. Можна рухацца і памыляцца, а можна рухацца і пры гэтым прымудрацца паднаўляць суперніку.

– У складзе зрабілі толькі адну замену, і то брамніка. Тройкі засталіся нязменнымі.

– Так, у нас тыя, хто паехаў, тыя і гуляюць. Не думаю, што ад перастаноўкі гульцоў у звёнах наша гульня б кардынальна памянялася, – сказаў Мацерухін.