Усе навіны

Юрый Чух: «Неяк тры шайбы «Віцебску» змаглі закінуць»

13 лістапада, 23:01

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Віцебскам» (3:5) у Экстралізе.

– Суперніку не трэба шмат момантаў, каб забіваць і выйграваць. З такімі выканаўцамі і паўмомента хопіць. Сапраўды, вялікую ролю адыграла індывідуальнае майстэрства гульцоў. Нам трэба шмат момантаў, каб рэалізаваць хаця б адзін. Праўда, сёння неяк тры шайбы «Віцебску» змаглі закінуць, – сказаў Чух.